www.tvory.byhost.org – інтэрнэт-сайт пра беларускае мастацтва і культуру горада Баранавічы і яго раёна. Яго стваральнікі – сябры Грамадскай арганізацыі «Творчае згуртаванне «Святліца».
Ключавое слова назвы сайта – ТВОРЫ – сведчыць пра тое, што тут вы, найперш, знойдзеце творы нашых землякоў у розных галінах мастацтва. Гэта беларуская літаратура, песенная творчасць, класічная музыка, жывапіс, графіка, мастацкае кавальства, разьбярства, саломапляценне, кераміка і іншае.
Абмежаваны памер сайта, а таксама шырыня і маладаследаванасць культуралагічнай тэмы не дазвалюць адначасова размясціць на ім шмат матэрыялу. Таму мы будзем праз пэўны час папаўняць матэрыялы сайта, а таксама замяняць адны творы і нават раздзелы іншымі.
Навіны і праблемы беларускай культуры і мастацтва будуць асвятляцца на аднайменных старонках сайта.
Для тых, хто хоча асабіста пазнаёміцца з творцамі і наладзіць з імі супрацоўніцтва, існуе раздзел “Кантакты”.
Калі вы пажадаеце размясціць свае творы, меркаванні ці іншую культуралагічную інфармацыю, калі ласка, пішыце на
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it